8 (029) 341-78-71
Настольная гульня Паўстанцы
16,00руб.(160 000руб.)ЦЕНА

"Паўстанцы" - першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-га года і стаць знакамітай ністарычнай асобай, альбо простым беларусам і ўплываць на сыход паўстання.

Узрост: ад 14 гадоў

Колькасць удзельнікаў: 4-20

Памеры: 11,5х8х2 см

Вытворца:
ІП Янкоўскі А.Ю., 230023, Гродна, завулак Ціміразева, 4-29. тэл. +375292586554, kramakubik@gmail.com

Гульня - гэта мадэляванне паўстання 1863 года, таму мэта каманд Паўстанцаў і Царскіх службоўцаў: рассакрэціць і забіць свайго суперніка хутчэй, чым гэта зробіць ён - і выйграць паўстанне. Мэта каманды Беларусаў - застацца ў жывых, дапамагчы камандам Паўстанцаў і Царскіх службоўцаў ва ўзаемазнішчэнні, цягам гульні паспрабаваць змяніць карту персанажа і далучыцца да адной з каманд.

Гульня "Паўстанцы" пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваей пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка - права кожнага ўдзельніка.

Гульня заканчваецца, калі адна з каманд поўнасцю выбыла з гульні.

Час гульні: ад 30 хвілін

Склад гульні:
- 40 карт "Персанажы" - паўстанцы, царскія службоўцы, беларусы
- 10 карт "Выбар" - жаўнеры ці касінеры
- 18 карт "Лёс" - расстрэл, шыбеніца, бой, пушча, газета, медаль
- чэхол
- каляндарык 
- правілы

Дополнительная информация
Производитель -
Импортер -